У выніку авіяўдару ЗША загінуў іранскі генерал


Генерал Касэм Сулеймані, камандуючы элітным спецпадраздзяленнем «Кудс» у складзе Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі, забіты ў Іраку ў выніку авіяўдару ЗША. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

«Па ўказанні прэзідэнта, узброеныя сілы ЗША распачалі рашучыя абарончыя дзеянні для абароны персаналу ЗША за мяжой, забіўшы Касэма Сулеймані – кіраўніка сіл «Кудс» Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), унесеных ЗША ўнеслі ў спіс замежных тэрарыстычных арганізацыяў», – гаворыцца ў заяве Пентагона.

Авіяўдар па Сулеймані быў нанесены праз некалькі дзён пасля спробы пратэстоўцаў у Багдадзе ўзяць штурмам амерыканскую амбасаду. У Вашынгтоне заявілі, што напад на дыпмісію быў здзейснены па распараджэнні генерала Сулеймані.

Аб’ектыў
Майк Пампэёў наведае Беларусь пасля рашэння сітуацыі ў Іраку
2020.01.02 22:04

Паводле інфармацыі амерыканскіх вайскоўцаў, Сулеймані і спецназ «Кудс» нясуць адказнасць за гібель сотняў амерыканскіх вайскоўцаў, а таксама вайскоўцаў міжнароднай кааліцыі, і за раненні тысяч з іх.

Паводле інфармацыі тэлебачання Іраку, Сулеймані апынуўся ў ліку людзей, якія загінулі ў выніку ўдару ў раёне аэрапорту Багдада.

У іранскім Корпусе вартавых Ісламскай рэвалюцыі пацвердзілі смерць генерала, паведаміўшы, што ён загінуў у выніку ўдару з амерыканскіх верталётаў. Разам з Сулеймані быў забіты кіраўнік іракскай шыіцкай групоўкі «Катаіб Хізбула» Абу Махдзі Мухандыз.

Неўзабаве пасля зʼяўлення паведамленняў пра гібель генерала прэзідэнт Доналд Трамп размясціў на сваёй старонцы ў «Тўітэры» малюнак амерыканскага сцяга без подпісу.

Сулеймані быў вельмі значнай фігурай у іранскім істэблішменце. Падраздзяленне «Кудс», якое ён узначальваў, падпарадкоўваецца непасрэдна вярхоўнаму лідару Ірана, аятала Хаменеі.

Услед за авіяўдарам сусветныя цэны на нафту выраслі на 4%.

Hавiны
ЗША перакідваюць у Саудаўскую Аравію 3000 вайскоўцаў
2019.10.11 21:46

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў