На пляцоўцы перад Акадэмія навук сабраліся некалькі дзесяткаў людзей, якія збіраюцца прайсціся па сталіцы традыцыйным «Чарнобыльскам шляхам» – да Чарнобыльскай капліцы каля парку Бангалор.
«Аргкамітэт у сітуацыі, якая склалася, не можа падводзіць людзей [заклікаючы на несанкцыянаваную акцыю. – Заўвага рэд.], але асабіста я як грамадзянін Рэспублікі Беларусь прыйду да Акадэміі навук. Да мяне таксама далучацца некаторыя іншыя палітыкі. Потым мы гатовыя прайсці і ўскласці кветкі да капліцы ахвярам Чарнобылю», – сказаў першы намеснік старшыні партыі «Зялёных» Зміцер Кучук.
25 красавіка стала вядома, што аргкамітэт па правядзенні традыцыйнага шэсця «Чарнобыльскі шлях» адклікаў заяўку з Менгарвыканкаму, бо там выставілі рахунак за паслугі міліцыі – больш за 5 700 рублёў.
Чарнобыльскі шлях. Фота – «Белсат»
Акрамя таго, арганізатары мусілі аплочваць паслугі «хуткай» і камунальнікаў – 240 і 215 рублёў, адпаведна. Паводле заканадаўства, цяпер міліцыя ўсё адно выставіць рахунак, а ініцыятараў акцыі могуць аштрафаваць або пасадзіць на содні за «парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства».
ДР/ДД/МГ belsat.eu