Сяргею Ціханоўскаму выставілі новае абвінавачанне


Сяргей Ціханоўскі.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Блогеру Сяргею Ціханоўскаму выставілі новае абвінавачанне, піша TUT.BY.

Сяргею Ціханоўскаму выставілі новае абвінавачанне – у распальванні сацыяльнай варожасці, як раз напярэдадні заканчэння тэрміну ўтрымання паводле папярэдніх абвінавачванняў. Ціханоўскі ў СІЗА ўжо паўгода, і яго павінны былі або адпусціць, або накіраваць справу ў суд. Аднак следчыя органы пайшлі іншым шляхам – зараз у палітвязня новае абвінавачванне, якое дазваляе і далей утрымліваць яго пад вартай – да 18 месяцаў.

  • 29 траўня ў Горадні падчас пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую адная з прысутных на пікеце жанчын стала правакаваць канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім, які адмаўляўся адказваць на яе пытанні і хацеў спыніць размову. Міліцыя выкарыстала гэта як падставу для ўмяшання, завязалася штурханіна. У выніку адзін міліцыянт упаў, Ціханоўскага затрымалі.
  • На наступны дзень МУС заявіў, што распачатая крымінальная справа аб гвалце ў дачыненні да працаўніка органаў унутраных справаў. Яе фігурнтамі з’яўляюцца 17 чалавек, у тым ліку блогеры, 15 з якіх прызнаныя палітвязнямі.

АА belsat.eu

Стужка навінаў