Святлана Ціханоўская завяла тэлеграм-канал «Пул Первой»


Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская цяпер вядзе свой тэлеграм-канал.

23 ліпеня ў тэлеграм з’явіўся канал «Пул Первой». На ім будзе публікавацца актуальная інфармацыя пра ейную агітацыйную кампанію.

На гэты момант у каналу больш за 7 тысяч падпісчыкаў, іх колькасць расце з кожнай гадзінай.

У тэлеграме ўжо існуе канал «Пул Первого», які, імаверна, вядзе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі. За ўвесь час існавання на яго падпісаліся больш за 32 тысячы карыстальнікаў. За апошні час там неаднаразова зʼяўлялася крытыка на адрас Ціханоўскай.

Hавiны
На мітынгу Ціханоўскай у Барысаве было больш за 1500 чалавек. СТРЫМ
2020.07.23 20:02

КА belsat.eu

Стужка навінаў