Галоўная тэма сустрэчы – як Швейцарыя можа падтрымаць беларускі народ і паўдзельнічаць у перамовах па выхадзе Беларусі з палітычнага крызісу.
Святлана Ціханоўская падзякавала суразмоўцам за санкцыі, якія Швейцарыя прыняла ў адносінах да асобаў, якія падтрымліваюць рэжым.
Яна ўзняла пытанне дапамогі беларускім спартоўцам, рэпрэсаваным за свае палітычныя погляды. Штаб МАК знаходзіцца ў швейцарскай Лазане.
Таксама Ціханоўская ўзняла пытанне справы Наталлі Хершэ, грамадзянкі Швейцарыі, якая нарадзілася ў Воршы. Цяпер жанчына знаходзіцца пад крымінальным пераследам.
ДР belsat.eu