Святлана Ціханоўская: Беларусы зразумелі, што мы адзіны народ


На агітацыным пікеце ў Менску Святланы Ціханоўскай сабраліся каля 7500 чалавек. Кандыдат на прэзідэнцтва звярнулася да ўдзельнікаў мерапрыемства.

Святлана Ціханоўская зладзіла ў Менску першы агітацыйны пікет на плошчы Бангалор. Падчас акцыі знікла сувязь і мабільны інтэрнэт, што перашкодзіла зладзіць трансляцыю з месца падзеі. «Белсат» запісаў зварот Святланы Ціханоўскай да беларусаў.

«Я хацела б у двух словах распавесці, чаму я стаю на гэтым месцы. Многія з вас ведаюць, што я не палітык. І на гэтым месцы людзі прывыклі бачыць у асноўным палітыкаў, якія змагаюцца за ўладу. Але, як вы ведаеце, я тут дзеля кахання. Моц муж Сяргей Ціханоўскі больш чым год таму стварыў інтэрнэт-праект «Краіна для жыцця». У межах якога сустракаўся з рознымі асобамі: дэпутатамі, прадпрымальнікамі, простымі працаўнікамі. І ў межах гэтага праекту ён паехаў па Беларусі, каб сустракацца з простым народам, каб даведацца, як ім жывецца ў нашай краіне. І пабачыў шмат болю, распавядаў пра карупцыю, пра безгаспадарчасць, пра гнілую судовую сістэму. І калі людзі папрасілі Сяргея ісці на прэзідэнта, ён пагадзіўся на гэта. Але ўлады вырашылі дзейнічаць сваймі захадамі, шляхам затрыманняў.

Hавiны
Больш за 7 тысяч асобаў прыйшлі падтрымаць Святлану Ціханоўскую. Вялікі фотарэпартаж
2020.07.19 21:59

На момант рэгістрацыі Сяргей знаходзіўся ў ІЧУ. Яго не зарэгістравалі. І ўлады думалі, што на гэтым усё закончыцца. Але не. З гэтага ўсё толькі пачалося. Паколькі ў нашай сям’і заўсёды было адзін за ўсіх і ўсе за аднаго, я стала на месца мужа і працягнула справу, якая была важнаю для яго. Мяне зарэгістравалі і з гэтага моманту мы пабачылі на пікетах па зборы подпісаў чэргі. Людзі маглі адчуць энергетыку адзін-аднаго. Вы прыйшлі на пікеты з адзінай мэтай. Вы абʼядналіся ў той момант. Ваш дух, вашыя сэрцы сталі адзіным цэлым. Вы зразумелі, што вы адзіны народ.

Вы ведаеце, мой муж, Сяргей Ціханоўскі ў выніку правакацыі напрыканцы траўня, ізноў знаходзіцца ў СІЗА. І ён не можа мяне падтрымаць, але я не здалася толькі таму, што ўвесь час адчувала вашае падтрыманне. Мне казалі: «Света, нельга здавацца». І я пагарджаю гэтую ўладу, якімі ганебнымі захадамі яна стала пазбаўляцца ад сваіх канкурэнтаў. Самых моцных кандыдатаў у тым і Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкала не зарэгістравалі, паколькі пабачылі ў іх пагрозу. Але вы разумееце, што сіла для ўлады, пагроза не кандыдаты – гэта людзі Беларусі, якія не хочуць жыць у знявазе. Яны хочуць жыць у свабоднай краіне, дзе людзей не будуць выхопліваць з вуліцы і закідваць у аўтазакі і саджаць у турму паводле прыдуманых прычынаў.

Hавiны
Святлана Ціханоўская правяла пікет 19 ліпеня ў Менску. «Белсат» зладзіў СТРЫМ
2020.07.19 17:57

Мне было вельмі складана. Таму я прыняла дапамогу ад штабаў Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкала. Мы абʼядналі нашыя высілкі толькі дзеля таго, каб атрымаць перамогу. Але гэтага мала. Каб перамагчы нам патрэбныя вы ўсе. Абсалютна ўсе людзі нашай любай краіны.

Я хачу распавесці вам прынцыпы, на падставе якіх мы абʼядналіся. Па-першае, мы заклікаем прыходзіць на выбары толькі 9 жніўня. Не датэрміноваму галасаванню. Другі прынцып, на паставе якога сышліся нашыя штабы – гэта тое, што неабходна вызваліць усіх палітвязняў. Гэта самая галоўная задача, а таксама эканамічных арыштаваных. Трэці пункт – гэта тое, што пасля таго, як Святлана Ціханоўская выйграе выбары 9 жніўня мы правядзем абсалютна новыя выбары з удзелам кандыдатаў, якіх на гэтым этапе не дапусцілі».

Hавiны
Андрэй Дзмітрыеў у Віцебску: Здымацца на карысць Ціханоўскай не збіраюся
2020.07.19 23:05

CK belsat.eu

Стужка навінаў