Глядзець поўнае выданне праграмы «Асабісты капітал»
У сям’і спадара Пятра толькі на рыхтаванне каляднай вячэры выдаткоўваюць € 200–300. Бо традыцыйна адказна ставяцца да напаўнення каляднага стала: пажадана, каб страваў было не менш за дванаццаць.
Апроч беспасярэдніх выдаткаў на ежу, трэба рыхтаваць грошы на святочныя ўпрыгожванні ды адпачынак падчас святаў.
Нашыя продкі ставілі ўдома не елку, а снопік саломы, салому клалі пад тканы абрус, дэкараваны нацыянальным арнаментам. Пад столь вешалі саламянага павука, калядныя ўпрыгажэнні рабілі самі з натуральных матэрыялаў. Сёння як за кітайскія шарыкі на ялінку, так і за нацыянальныя ўпрыгожванні прыйдзецца заплаціць.
Дзе набыць танныя і якасныя рэчы, зробленыя паводле старажытных тэхналогіяў? Як самому зрабіць упрыгажэнні ў нацыянальным стылі? Куды везці дзяцей за аўтэнтычнай каляднай праграмай?
Адказы шукайце ў праграме «Асабісты капітал».
ГВ, Белсат