Свята «Вясёлка ў далонях» пачнецца аб 11.00. У праграму ўключаны канцэрт, арганізаваны вучнямі гарадскіх устаноў адукацыі і цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі ды спаборніцтвы па валейболе, футболе і ролікавых каньках.
Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі правядзе паказ мадэляў дзіцячага адзення, а таксама запросіць усіх жадаючых на майстар-класы па розных відах дэкаратыўна-прыкладнай творчасці.
Маленькія госці свята змогуць апрабаваць гульнявыя атракцыёны. Для дзяцей будзе арганізаваны паказ мультфільмаў (бясплатна). Гандлёвыя кропкі пацешаць прыемнымі падарункамі, цукровай ватай і папкорнам.