Сутнасці не мяняе? Мянчук прызнаўся, што не замаўляў гарбаты ў кавярні


Журналіст Арамаіс Міракян, які трапіў у міжнародны скандал, расказаўшы пра набыццё гарбаты ў менскай кавярні, прызнаўся, што не купляў яе.

Пасля з’яўлення афіцыйнага каментара ад «Камунаркі», якое апублікавалі Naviny.by, Арамаіс Міракян апублікаваў у Facebook новую версію таго, «як было на самой справе».

Ну что, приходится признаться, как было на самом деле. Я – участник истории, но не ее главный герой. История произошла с…

Opublikowany przez Арамаис Миракян Wtorek, 18 lutego 2020

«Я – удзельнік гісторыі, але не яе галоўны герой. Гісторыя адбылася з маім сябрам Русланам Юсупавым. А я знаходзіўся з ім побач. Напісаць пост з маёй старонкі вырашылі, каб быў большы ахоп, і яшчэ таму што Руслан не публічная асоба. Ахапілі так, што адхапілі) Вінаваты, разумею», – адзначыў Міракян.

Пры гэтым ён працягвае настойваць на тым, што на іх хацелі выклікаць ахову за беларускую мову.

«Лічу, што тое, хто замаўляў гарбату, сутнасці не мяняе», – заявіў журналіст.

Раней Арамаіс Міракян казаў, што папрасіў у фірмовай краме «Камунаркі», што на вуліцы Чырвонай у Менску, гарбаты. Касірка сказала, каб размаўляў па-расейску, бо ў нас, маўляў, дзве дзяржаўныя мовы. Арамаіс выклаў допіс на сваёй старонцы ў Facebook, у выніку – пасыпаліся пагрозы, а на сітуацыю нават адрэагавалі ў Савеце Федэрацыі Расеі, запатрабаваўшы ад беларускіх уладаў пакласці канец выпадкам з негатыўным стаўленнем да расейскай мовы.

«Разлятаюцца фэйкі міжнароднага фармату»

У каментары belsat.eu прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі адзначыў, што не можа ацэньваць дзеянні менавіта Міракяна, але заклікаў журналістаў да большай якасці свайго прадукту.

«Якасць журналістыкі – гэта значыць, што журналіст абавязаны заўсёды правяраць інфармацыю. На жаль, у сучасным свеце, і гэта не толькі беларуская сітуацыя, з нейкага Facebook часам разлятаюцца фэйкі міжнароднага фармату, а потым аказваецца, што гэта зусім не так», – адзначыў Гарэцкі.

Паводле яго, гэты выпадак яшчэ раз паказаў, што якасная журналістыка павінна разбірацца ва ўсіх дэталях.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў