Сустрэча Пуціна з Лукашэнкам пачалася са спазненнем

Пуцін і Лукашэнка ў Сочы. Фота Kremlin Pool / Russian Look / Forum

У Сочы 7 лютага пачалася сустрэча кіраўнікоў Беларусі ды Расеі Аляксандра Лукашэнкі ды Уладзіміра Пуціна.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого», Пуцін спазніўся на сустрэчу, бо расейскай дэлегацыя не магла вылецець з Масквы праз надвор’е.

«Лукашэнка і Пуцін пагавораць тэт-а-тэт. Пазней далучацца дэлегацыі (маскоўскае надвор’е ўнесла карэктывы ў перамовы). Першапачаткова планавалася пачаць з сустрэчы ў пашыраным фармаце», – піша тэлеграм-канал.

Паводле яго, настрой у кіраўнікоў дзяржавы добры.

Як адзначыў у Facebook беларускі палітолаг Павел Усаў, Лукашэнку вымотвалі чаканнем як губернатара, які правініўся, выказаўшы «ўсе знакі глыбокай непавагі».

Лукашенко изматывают ожиданием как провинившегося губернатора. Путин опаздает на встречу часа на четыре.А может и на…

Opublikowany przez Pavel Usov Piątek, 7 lutego 2020

Пасля размовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна сам на сам, якая доўжылася больш за гадзіну, да прэзідэнтаў далучыліся ўдзельнікі перамоваў у пашыраным фармаце.

У склад удзельнікаў беларускай дэлегацыі апроч кіраўніка краіны ўвайшлі першы віцэ-прэм’ер Дзмітрый Круты, пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, старшыня канцэрну «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў.

З расейскага боку ў перамовах удзельнічаюць: прэзідэнт Уладзімір Пуцін, намеснік главы Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Козак, гендырэктар карпарацыі «Росатом» Аляксей Ліхачоў, пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.

Момант ісціны. Ці спыняць Лукашэнка і Пуцін нафтавыя, газавыя ды прадуктовыя войны?

МГ belsat.eu

Глядзі таксама