Момант ісціны. Ці спыняць Лукашэнка і Пуцін нафтавыя, газавыя ды прадуктовыя войны?


7 лютага адбудзецца сустрэча кіраўнікоў Беларусі ды Расеі, на якой плануецца паспрабаваць вырашыць шматлікія пытанні ў стасунках дзвюх краін.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Сочы яшчэ 6 лютага. А перад гэтым у Менску ён правёў нараду ў справе працы паліўна-энергетычнага комплексу. У тым ліку абмяркоўваліся пытанні стасункаў з Расеяй.

«Гэта не толькі вузкія пытанні. Яны ва ўсіх на слыху – кшталту паставак нафты, газу, прадуктовыя вайны, якія, на жаль, сталі звыклымі ў апошні час», – заявіў кіраўнік Беларусі.

Hавiны
Напярэдадні сустрэчы з Пуціным у справе паставак нафты Лукашэнка зладзіў нараду
2020.02.06 11:26

Паводле яго, рознагалоссі ў сферы паставак энерганосьбітаў працягваюцца ўжо 13 гадоў, нягледзячы на «цвёрдыя гарантыі» расейскага боку. Гэтак, за студзень 2020 года Расея замест абяцаных 2 млн тон нафты паставіла ў Беларусь толькі чвэрць.

Раней кіраўнік краіны адзначыў, што Расея, акрамя сусветных коштаў на нафту, настойвае яшчэ на істотнай прэміі за пастаўкі чорнага золата.

Анансуючы сустрэчу з Пуціным, Лукашэнка 4 лютага заявіў, што яна будзе «нейкім момантам ісціны». У тым ліку ён не выключыў, што бакам давядзецца ламаць стасункі, якія яны ж самі раней і стварылі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў