Андрэй Дзмітрыеў, сустаршыня грамадскага аб’яднання «Гавары праўду» заявіў пра свой намер вылучацца кандыдатам на прэзідэнта. Сваю заяву палітык агучыў у Facebook.
Паводле словаў сустаршыні «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева, «улада хворая сардэчнай недастатковасцю, а яе захады зусім састарэлі, і мы з гэтай бядой яшчэ пяць гадоў дакладна не хочам». Разам з тым палітык распавёў, што сустаршыня арганізацыі Таццяна Караткевіч стане кіраўніком яго ініцыятыўнай групы.
Раней пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заявілі Алег Гайдукевіч, старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада Сяргей Чэрачэнь, блогер Сяргей Ціханоўскі, экс-кіраўнік ПВТ Валер Цапкала і Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 9 жніўня. Кіраўніца Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына адзначыла, што праз пандэмію каронавіруса гэтая выбарчая кампанія «будзе вельмі рэзка адрознівацца ад кампаніяў па выбарах прэзідэнта, якія праходзілі раней».
СК belsat.eu