Эканамічны суд Менску аштрафаваў 16 ліпеня краму Symbal.by і асобна – Паўла Белавуса, дырэктара кампаніі. Пра гэта паведаміў у Facebook сам Павел.
Паводле Белавуса, крама Symbal.by аштрафаваная на 1360 рублёў за парушэнне транспарціроўкі кур’ерам тавару – цішотак ПСІХОЗ%. Самога Белавуса, як дырэктара кампаніі, за гэтае ж парушэнне аштрафавалі на 25 базавых велічыняў – 675 рублёў.
«Добрая навіна, што цішоткі не канфіскаваныя і пасля атрымання судовых пратаколаў мы зможам іх забраць», – адзначыў ён.
https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10221419069400040&set=a.2393353747112&type=3&theater
Нагадаем, 12 чэрвеня ў кур’ера крамы працаўнікі Савецкага РАУС забралі больш за 400 цішотак «ПСІХОЗ%». Пасля гэтага ў краму пачалі прыходзіць няспынныя праверкі, камунальныя службы адключылі электрычнасць, Менгарвыканкам запатрабаваў прыбраць з будынку шыльды крамы. 23 чэрвеня Белавус абвесціў, што ў гэтых умовах крама спыніць сваю працу.
Надпіс «ПСІХО3%» – гэта адсылка да вядомага выраза Аляксандра Лукашэнкі, які называў каронавірус «псіхозам», і рэйтынгу дзейнага кіраўніка дзяржавы ў інтэрнэт-апытаннях (ён вагаецца на ўзроўні 3%).
ІІ belsat.eu