У ноч з 18 на 19 сакавіка каля гораду Шальчынінкай літоўскія памежнікі адсачылі і перахапілі дрон з кантрабандай.
Да дрону былі прыматаныя 100 пачак папяросаў з беларускімі акцызамі. Памежнікі абшукалі літоўскі бок мяжы і не знайшлі таго, хто запускаў дрон. Тое, што кантрабандысты кіравалі дронам з беларускага боку, у літоўскіх памежнікаў не выклікае сумненняў.
ГА, паводле pasienis.lt Фота pasienis.lt