Студыя Арцемія Лебедзева зрабіла свой варыянт гербу Беларусі


З катом, трактарам і бульбаю.

Студыя расейскага дызайнеру Арцемія Лебедзева папрацавала над новым гербам для Беларусі. У ім сабраныя бадай што галоўныя стэрэатыпы аб нашай краіне: валошкі, бульба і трактары. Жывёльным сімвалам Беларусі студыя вырашыла зрабіць ката.

Новы герб Беларусі, крыніца: студыя Арцемія Лебедзева

«Хочацца, каб было крута? Надакучыла нудота? Сімвал міру і ўтульнасці – размясціць у гербе ката», – так апісваецца новы герб.

Новы герб Беларусі, крыніца: студыя Арцемія Лебедзева

Выраб гербу заняў 44 дні.

Гарадзенскія дызайнеры са студыі MEGA аператыўна адрэагавалі на пераасэнсаванне беларускага гербу і зрабілі ў адказ герб Расеі: з мядзведзем, гарэлкаю, танкамі і балалайкаю.

Новы герб Расеі, крыніца: студыя MEGA

«У гэтым варыянце сабраныя ўсе стэрэатыпы замежнікаў аб Расеі, па сутнасці аналогія цёплага «лямпавага» уяўлення Студыі Лебедзева аб Беларусі, толькі ў зваротным выкананні», – патлумачылі ў MEGA для гарадзенскага парталу s13.ru.

Каб зрабіць новую версію гербу Расеі ў гарадзенцаў сышло крыху болей за гадзіну.

Hавiны
На гербе Беларусі стане меней Расеі і болей Еўропы
2020.02.13 18:24

Сёлета паведамлялася, што беларускі герб сапраўды будзе змяняцца. Яго зробяць больш міралюбным, каб герб лепей успрымаўся на міжнароднай арэне. Аднак дакладныя тэрміны замены яшчэ невядомыя.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў