На гербе Беларусі стане меней Расеі і болей Еўропы


Дзяржаўны герб Беларусі зробяць больш міралюбным, каб ён пазітыўна ўспрымаўся і ў нашай краіне, і на міжнароднай арэне. Адпаведны законапраект ужо распрацаваны, паведамляе TUT.by.

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі распавёў, што і раней грамадзяне неаднаразова звярталіся з прапановамі ўнесці змены ў малюнак герба. У выніку адмыслоўцы прыйшлі да высновы, што выява мае патрэбу ва ўдасканаленні.

Гэтак, выявы мацерыкоў стануць больш выразнымі і геаграфічна выверанымі. Малюнак канюшыны і лёну стануць больш аб’ёмнымі, як і стужкі, якія апраўляюць кветкі.

На глобусе стане бачна больш Еўропы і менш Расеі. ?Змена вектара?https://naviny.belsat.eu/news/na-gerbe-belarusi-stane-menej-rasei-i-bolej-europy/

Opublikowany przez Белсат TV Czwartek, 13 lutego 2020

Тэрміны замены старога герба на абноўлены пакуль не вызначаныя, законапраект накіраваны ў парламент.

Да 14 траўня 1995 года ў Беларусі дзяржаўнымі сімваламі былі герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг. У выніку рэферэндуму герб і сцяг змянілі на падобныя да тых, што былі ў БССР.

ВІДЭА
Як у беларусаў забралі нацыянальны сцяг і герб. Сёння – 24-ая гадавіна рэферэндуму
2019.05.14 12:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў