Студэнтам-медыкам замест заняткаў паказваюць Лукашэнку?


Студэнтам Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту ў Менску 19 красавіка замест заняткаў паказваюць пасланне Аляксандра Лукашэнкі народу і Нацыянальнаму сходу. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Пятая калонка».

Прагляд выступу Лукашэнкі студэнтамі.
Фота: «Пятая калонка»

Паведамленне праілюстраванае адпаведным фотаздымкам, дзе на вялікім экране ў адной з аўдыторый транслюецца выступ кіраўніка дзяржавы.

Каб даведацца праўдзівасць гэтай інфармацыі, мы патэлефанавалі ў БДМУ. Але першы прарэктар Ірына Мароз адмовілася ад любых каментароў без узгаднення з Міністэрствам аховы здароўя.

У прэс-службе ведамства на тэлефанаванні пакуль не адказваюць.

Hавiны
Другая АЭС, новае свята 5 чэрвеня і рэфармацыя Царквы. Лукашэнка звяртаецца да народу
2019.04.19 09:27

МГ belsat.eu

Стужка навінаў