Студэнтам Інстытуту культуры чытаюць лекцыю на тэму «Ігнараванне Дню Волі»


Гэтак выглядае дакумент аб "куратарскай гадзіне", фота з фэйсбуку Юрася Лукашэвіча

Са студэнтамі менскага Інстытуту культуры правялі куратарскую гадзіну, пазначаная тэма – «Ігнараванне Дню Волі (25 сакавіка), так як дадзенае мерапрыемства супярэчыць ідэалогіі Рэспублікі Беларусь».

Пра тое, што студэнтаў такім чынам агітуюць не ўдзельнічаць у Дні Волі, паведаміў намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Лукашэвіч.

«Куратарская гадзіна» прайшла ў ВНУ сёння, 21 сакавіка. Тыя, хто праслухаў лекцыю, мусілі пакінуць свой подпіс.

Нагадаем, што канцэрт і мітынг ля Опернага тэатру на 25-е сакавіка дазволеныя ўладамі.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары