Блогер «NEXTA» апублікаваў фотаздымак дакументу з коштам распрацоўкі праекту інжынерамі. Згодна з ім, на гэта выдаткавалі Br 58 445.
24 лютага Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гомля абвесціла тэндар на «добраўпарадкаванне плошчы Леніна з устаноўкай флагштоку». На гэтыя мэты ўлады плануюць выдаць Br 1 459 797, ці прыкладна $ 656 тысячаў.
Праект флагштоку, які ўлады збіраюцца паставіць за грошы з мясцовага бюджэту, распрацавалі без грамадскіх слуханняў. Цяпер жыхары Гомля змагаюцца за спыненне будаўніцтва – у інтэрнэце распачалі збор подпісаў супраць будаўніцтва.
Актывісты нагадваюць, што на плошчы Леніна ў Гомлі ўжо ёсць тры флагштокі.
Паводле былога намесніка старшыні Гомельскага гарсавету Віктара Карнеенкі, у горадзе бракуе школаў і шпіталяў.
«Ёсць іншыя патрэбы ў гораду, больш актуальныя і на карысць людзям, дзе можна выкарыстаць гэтыя грошы», – сцвярджае Віктар Карнеенка.
На момант публікацыі петыцыю падпісалі больш за 3500 чалавек.
ДД belsat.eu