Статкевіч, Севярынец, «Маці 328»: перадвыбарчы мітынг у Менску


У сталіцы на плошчы Свабоды на перадвыбарчы мітынг, які анансаваў палітык Мікола Статкевіч, прыйшлі каля сотні чалавек, паведамляе карэспандэнт belsat.eu.

На мітынгу выступілі патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Сярод удзельнікаў – палітыкі Мікола Статкевіч і Павел Севярынец, абаронцы Курапатаў, актывісткі руху «Маці 328». Акцыя прайшла пад лозунгамі супраць інтэграцыі з Расеяй.

Акцыя на плошчы Свабоды, 6 кастрычніка. Фота belsat.eu
Мікола Статкевіч. Фота belsat.eu
Акцыя на плошчы Свабоды, 6 кастрычніка. Фота belsat.eu
Прамаўляе Ніна Багінская. Фота belsat.eu
Напрыканцы акцыі ўдзельнікі мітынгу спалілі пасведчанні сябраў ініцыятыўнай групы, на знак адсутнасці свабодных выбараў. Фота belsat.eu

Напярэдадні акцыі тэлеграм-канал NEXTA апублікаваў службовыя дакументы МУС за подпісам начальніка ГУУС Менгарвыканкаму палкоўніка Любімава – паводле дакументаў, дзеля забеспячэння «аховы правапарадку падчас несанкцыянаваных акцыяў 6 кастрычніка» ў сталіцы мабілізаваныя 1045 міліцыянтаў.

Акцыя на плошчы Свабоды, 6 кастрычніка. Фота belsat.eu
Прамаўляе Павел Севярынец. Фота belsat.eu
Актывісты «Маладога Фронту». Фота belsat.eu
Актывісткі руху «Маці 328» таксама бяруць удзел у выбарчай кампаніі. Фота belsat.eu
Мікола Статкевіч. Фота belsat.eu
Акцыя на плошчы Свабоды, 6 кастрычніка. Фота belsat.eu
Збор подпісаў сярод тых, хто згодны ў будучым увайсці ў ініцыятыўную групу Статкевіча на прэзідэнцкіх выбарах у наступным годзе. Фота belsat.eu
Акцыя на плошчы Свабоды, 6 кастрычніка. Фота belsat.eu

Сёння перадапошні дзень збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты. З наступнага тыдня ЦВК пачне працэдуру рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў