Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з афіцыйнаю заяваю праз старонку парталу catholic.by у Facebook.
https://www.facebook.com/catholic.by/posts/3791072110909946
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў са зваротам у сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у Беларусі.
«Браты і сёстры, суайчыннікі! У апошнія дні мы сталі сведкамі нябачанай дагэтуль у нашай міралюбнай і памяркоўнай Бацькаўшчыне напружанасці, звязанай з ходам выбарчай кампаніі і прэзідэнцкімі выбарамі, якая вылілася на вуліцы і плошчы нашых гарадоў. Адбыліся сутыкненні паміж грамадзянамі і супрацоўнікамі сілавых структур. У выніку актыўнага супрацьстаяння ўжо, на жаль, пралілася першая кроў і ёсць пацярпелыя з абодвух бакоў. Упершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі брат падняў руку на брата», – піша ён.
Ён таксама звярнуўся да абодвух бакоў канфлікту і заклікае іх скласці зброю ды вырашаць пытанні на мірных сходах.
«Няхай вашыя рукі, створаныя для мірнай працы і братэрскага прывітання, не падымаюць ні зброі, ані камення. Няхай замест аргументу сілы запануе заснаваная на дыялогу ў праўдзе і ўзаемнай любові сіла аргументу».
КТ belsat.eu