Аматары Сталіна і СССР у выходныя зладзілі акцыю памяці, прысвечаную савецкаму святу Дня абароны Айчыны.
Камуністычная ўрачыстасць адбылася на «Лініі Сталіна». Яе ўдзельнікі ўсклалі кветкі да бюста савецкага правадыра.
Шмат хто меў у руках партрэты з выявамі жаўнераў часоў ІІ Сусветнай вайны – гэткі фармат акцыі ў Расеі носіць назву «Бессмяротны полк».
Падчас ускладання кветак адзін з выступоўцаў запэўніў, што байцы бессмяротнага палка з таварышам Сталіным на чале адкульсьці зверху глядзяць на акцыю і дапамагаюць яе ўдзельнікам духоўнымі сіламі. Ён таксама падкрэсліў, што нельга дапусціць, каб на вуліцах беларускай сталіцы
зʼявіліся людзі з партрэтамі здраднікаў.
Аматары Сталіна спадзяюцца, што падчас святкаванняў 9 траўня да акцыі «Бессмяротны полк» далучыцца Аляксандр Лукашэнка.
МЛ, belsat.eu