Сталін дазволіў немцам бамбаваць беларускія гарады


Ток-шоу «Intermarium», прысвечанае Другой сусветнай вайне

Дату 22 чэрвеня 1941 года большасць з нас памятае са школы. Але насамрэч для беларусаў вайна пачалася значна раней.

Вось што на ток-шоу «Intermarium» распавёў гісторык Ігар Мельнікаў:

«1 верасня 1939 года немцы звярнуліся да Сталіна з просьбай дазволіць, каб радыёстанцыя ў Менску перадавала ў эфір толькі адно слова – «Менск» – для пілотаў Люфтвафэ. Каб тыя спакойненька маглі бамбаваць што? Не Варшаву, не Лодзь, не Познань, а Берасце, Горадню, Баранавічы, Наваградак, Пінск – заходнебеларускія гарады. […] Сталін такім чынам дазволіў немцам забіваць заходніх беларусаў і ўкраінцаў – тых самых, якіх 17 верасня ён прыйдзе «вызваляць».

Як вядома, 1 верасня 1939 года Гітлер напаў на Польшчу, у складзе якой знаходзілася тады Заходняя Беларусь. А 17 верасня на тэрыторыю апошняй увайшла Чырвоная Армія.

А калі вы ўпэўненыя, што партызаны ў Беларусі падтрымлівалі выключна савецкую ўладу, паглядзіце вось гэтае выданне «Intermarium»:

Стужка навінаў