Справу гендырэктара будаўнічай кампаніі «Тамбаз» перадалі ў суд


Генеральная пракуратура накіравала ў Менскі гарадскі суд крымінальную справу ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара СААТ «Тамбаз» Льва Хаюціна, які абвінавачваецца ў службовай халатнасці (арт.428 КК) і злоўжыванні службовым становішчам (ч.3 арт.424 КК).

Hавiны
У Менску затрыманы экс-гендырэктар будаўнічай кампаніі «Тамбаз»
2017.12.21 12:31

У Генеральнай пракуратуры адзначылі, што падчас кіравання будаўнічай кампаніяй Хаюцін, недастаткова ацаніўшы яе фінансавае становішча, выпускаў жыллёвыя аблігацыі для будаўніцтва шматкватэрных дамоў. Але прынятыя абавязацельствы таварыства не выканала.

Акрамя таго, ад эканамічна немэтазгодных угодаў, па версіі следства, гендырэктар атрымаў маёмасную выгаду, а таварыства недаатрымала грошы, якія можна было накіраваць на будаўніцтва.

Агульная шкода, нанесеная СТАА «Тамбаз», перавышае 1 млн рублёў.

Пра затрыманне Льва Хаюціна стала вядома ў снежні 2017 года. На падставе праверачных матэрыялаў было выяўлена, што былы генеральны дырэктар у парушэнне ўсталяванага парадку выкарыстання грошаў, прыцягнутых пры дапамозе жыллёвых аблігацый, прызначаных для фінансавання будаўніцтва двух жылых дамоў у межах вуліц Багдановіча – Амурскай – Тургенева – Тыражнай і вуліц Багдановіча – Корш-Саблін – Тургенева – зав. Верхні патраціў сродкі на выкананне абавязацельстваў таварыства па будаўніцтве іншага жылога дома, а таксама на аплату будаўнічых матэрыялаў і будаўніча-мантажных работ на іншых аб’ектах.

У выніку кампанія не выканала абавязацельствы па будаўніцтве прафінансаваных аб’ектаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў