Забудоўшчыкі абкрадаюць дольнікаў. Чаму дзяржава не ў стане іх абараніць?


Надзея, каб набыць кватэру ў жыллёвым комплексе «Аркадыя», прадала бацькоўскае жытло. Уладзімір – залез у даўгі. Дыяна таксама марыла аб уласных квадратных метрах. Але ў выніку жыве з няпоўнагадовымі дзецьмі на здымнай кватэры.

За шэсцьдзесят тысячаў долараў жанчына набыла жыллёвыя аблігацыі. Кошт адной быў прыроўнены да кошту квадратнага метра жытла, і ў залежнасці ад часу, калі людзі ўступалі ў будоўлю, вагаўся ад васьмісот да паўтары тысячы долараў за штуку.

Дом у сталіцы, у будаўніцтва якога гэтыя людзі ўклалі свае грошы, кампанія «Тамбаз» гэтак і не здала ў эксплуатацыю.

Былы кіраўнік кампаніі-забудоўніка цяпер пад следствам. Высветлілася, што грошы людзей, якія заплацілі за будучыя кватэры 100 адсоткаў грошай, ён выдаткоўваў на будаўніцтва іншых аб’ектаў.

У Менскім гарвыканкаме цудоўна ведаюць сітуацыю, у якой цяпер пакупнікі жыллёвых аблігацыяў. І ўжо кажуць ім, што будоўля дому ў хуткім часе працягнецца дзяржаўным падрадчыкам, якому, відавочна, на працу спатрэбяцца сродкі. Атрымліваецца, што за ўжо выкупленыя квадратныя метры людзям зноў давядзецца плаціць. Колькі – пакуль не паведамляюць.

У 2012 годзе Ігар вырашыў палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. Праз інтэрнэт знайшоў рыэлтара, які прапаноўваў пабудаваць кватэру паводле адрасу Курганная 35 у Менску. Жытло каштавала па-рознаму: ад васьмісот да тысячы дзвесце долараў за квадратны метр. Ігар перадаў забудоўніку каля шасцідзесяці тысячаў долараў, але так і не атрымаў ключэй ад кватэры. Аб праблемах дольнікаў – даведаецеся з сюжэту (відэа вышэй).

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.

Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.

Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».