Следчы, які першым распавёў пра «эскадрон смерці», заявіў, што не давярае Гараўскаму


Дзмітрый Петрушкевіч, былы следчы пракуратуры, які першым заявіў у 2001 годзе пра «эскадроны смерці» у Беларусі, распавёў, што не давярае Юрыю Гараўскаму, піша «Наша ніва».

Дзмітрый Петрушкевіч адзначае, што сумнявацца ў самім факце забойстваў не выпадае, але пры гэтым кажа, што давяраць Юрыю Гараўскаму не варта.

«У матэрыяле «Дойчэ Вэле» нічога новага няма: базу ў Бягомлі яшчэ ў 2001-м згадвалі Жарнасек і Угляніца, кіраўнік МУС Навумаў выехаў туды адразу ж з сапёрамі і журналістамі, яны там усё даследавалі і нічога не знайшлі. І гэта дапамагло Лукашэнку перад выбарамі, а Паўночныя могілкі як месца пахавання трупаў згадваліся і ў матэрыялах справы», – кажа Дзмітрый Петрушкевіч.

Абноўлена
«За забойства Ганчара атрымалі па 1000 долараў». «DW» паказала споведзь удзельніка «эскадронаў смерці»
2019.12.16 15:46

На думку былога следчага, сумневы выклікае і той факт, што для выкрадання палітыкаў прыцягваўся 20-гадовы неправераны хлопец. Следчы лічыць, што па сутнасці, агучанае Гараўскім з’яўляецца кампіляцыяй усяго, што было апублікавана за 20 гадоў, з дадаткам некаторых дэталяў.

«З якой мэтай цяпер гэта прагучала? Грошы ці легалізацыя ў ЕЗ. Як многія ўжо казалі, мне таксама бачацца паралелі з гісторыяй з Кучмам і Гангадзэ: Лукашэнку зачыняюць дзверы на Захад», – выказаў меркаванне Дзмітрый Петрушкевіч.

Аб’ектыў
Алег Алкаеў: Калі Гараўскі кажа праўду – сядзе. Але не ў Беларусі
2019.12.17 22:43

belsat.eu

Стужка навінаў