СК расследуе смерць вайскоўца Мазырскага памежнага атраду


Следчы камітэт высвятляе прычыны і абставіны смерці вайскоўца тэрміновай службы ў Мазырскім памежным атрадзе. Як паведамляе прэс-служба памежнага камітэту, цела хлопца з прыкметамі суіцыду знайшлі 20 лістапада ў 2:00.

У Дзяржпагранкамітэце распавялі, што яфрэйтар тэрміновай службы 1999 года нараджэння, быў прызваны ў органы памежнай службы ў лістападзе 2018 года. Характарызаваўся станоўча. Меў заахвочвання ад камандавання, у тым ліку падзяку за разумную ініцыятыву і стараннасць, праяўленыя пры нясенні службы, рашучыя дзеянні па выяўленні і затрыманні парушальніка мяжы, а таксама высокія паказнікі па службе за трэці квартал 2019 года.

«З асабістых размоваў вынікала, што пасля тэрміновай вайсковай службы планаваў застацца на вайсковую службу па кантракце. Сёлета ў лістападзе прыбыў з асноўнага адпачынку, які праводзіў дому», – адзначылі ў памежным камітэце.

Дэталі здарэння ў памежным камітэце не паведамляюць.

Hавiны
Афіцэр полацкага памежнага атраду спрабаваў скончыць жыццё самагубствам
2019.10.09 17:11

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў