Афіцэр полацкага памежнага атраду спрабаваў скончыць жыццё самагубствам


Каля 11 гадзінаў 9 кастрычніка пры спробе суіцыду шляхам нанясення пашкоджанняў у вобласці шыі ў працоўным кабінеце быў знойдзены афіцэр кіравання полацкага пагранічнага атрада. Пра гэта паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.

«Капітану 1992 года нараджэння была аказаная першая медычная дапамога, пасля чаго ён быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Полацкага гарадскога шпіталю. У цяперашні час пагрозы жыцця вайскоўца няма», – адзначаецца ў паведамленні камітэту.

Што стала прычынай спробы суіцыду – невядома.

Памежны камітэт паведамляе, што па факце здарэння праінфармаваныя мясцовыя органы ўнутраных справаў, СК і пракуратуры.

Hавiны
Сёлета ў Беларусі скончылі з сабой тры жаўнеры
2019.10.09 08:01

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў