СК патлумачыў затрыманне Калеснікавай, Знака і Салея


Следчы камітэт паведамляе, што ў дачыненні сябраў Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай і Максіма Знака з санкцыі пракурора абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Таксама затрыманы адвакат Марыі Ілля Салей.

Яны праходзяць падазраванымі ў межах крымінальнай справы аб публічных закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч.3 арт.361 КК), распачатай Генеральнай пракуратурай.

«У ходзе расследавання атрыманыя доказы, якія сведчаць аб здзяйсненні асобнымі асобамі, якія ўваходзяць у склад недзяржаўнай арганізацыі, названай «Каардынацыйная рада», дзеянняў, накіраваных на дэстабілізацыю сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і інфармацыйнай абстаноўкі ў краіне, прычыненні шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Названыя дзеянні здзяйсняліся з выкарыстаннем СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў», – адзначаецца ў прэс-рэлізе СК.

У дачыненні Марыі Калеснікавай і Максіма Знака з санкцыі пракурора абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Таксама затрыманы Ілля Салей, адвакат Калеснікавай.

Нагадаем, Максім Знак і Ілля Салей былі затрыманыя 9 верасня.

7 верасня спецслужбы выкралі Марыю Калеснікаву і планавалі прымусова яе вывезці за мяжу. Аднак аперацыяў спецслужбаў правалілася: у нейтральнай зоне на мяжы Марыя парвала свой пашпарт, выскачыла з аўта і вярнулася на беларускую тэрыторыю. Сёння стала вядома, што Калеснікава ўтрымліваецца ў СІЗА № 1 на Валадарскага. У яе кватэры прайшоў ператрус.

Hавiны
Вобшук у кватэры Марыі Калеснікавай
2020.09.09 12:49

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў