Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі выклікае заклапочанасць у міжнародных праваабаронцаў


Грамадзянскія актывісты, адвакаты, праваабаронцы і незалежныя медыі працягваюць цярпець пераслед і ціск з боку ўладаў Беларусі. Да такой высновы прыйшла праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch ў сваім штогадовым дакладзе аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце.

HRW згадвае шматлікія выпадкі затрымання журналістаў у 2018 годзе, у тым ліку 18 затрыманых па «справе БЕЛТА», піша TUT.BY.

«Гэта жорсткі крок дае падставы меркаваць, што ўлады выкарыстоўваюць гэтую нагоду для таго, каб пакараць СМІ», – адзначаюць праваабаронцы.

Акрамя таго, у арганізацыі ўспомнілі рэкордныя сумы штрафаў журналістам «Белсату» за працу без акрэдытацыі, пераслед журналістаў-фрылансераў, ператрус у кватэры ў бацькоў блогера Сцяпана Святлова (NEXTA), а таксама абвінаваўчы прысуд тром прарасейскім публіцыстам па «справе Рэгнум», красавіцкі арышт журналіста Дзмітрыя Галко, крымінальную справа пра нявыплату падаткаў у дачыненні да цяпер заснавальніка «БелаПАН» Алеся Ліпая.

HRW адзначыла блакаванне апазіцыйных сайтаў «Беларускі партызан» і «Хартыя’97» і асудзіла папраўкі ў закон пра СМІ пра ліквідацыю ананімнасці каментатараў, і назвалі гэтыя патрабаванні «залішнімі».

Праваабаронцы нагадалі пра тое, што Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай дзяржавай, дзе працягвае прымяняцца смяротнае пакаранне. Семʼям пакараных пра дату прывядзення прысуду ў выкананне і пра месца пахавання не паведамляецца.

Даклад HRW таксама згадвае, што па меншай меры 110 чалавек былі затрыманыя міліцыяй «у сувязі з мірнымі пратэстамі, якія апазіцыя традыцыйна праводзіла на Дзень Волі ў Менску і іншых гарадах 25 сакавіка«. Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Вячаслаў Сіўчык і Максім Вінярскі былі арыштаваныя на 10 сутак перад мітынгам.

Праваабаронцы адзначаюць і замену крымінальнай адказнасці за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі на адміністрацыйную.

»Улады пад прыдуманымі нагодамі адмаўлялі ў рэгістрацыі незалежным групам і апазіцыйным партыям. У красавіку Мінюст у сёмы раз адмовіў у рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», спаслаючыся на тэхнічныя недапрацоўкі ў заяўцы«, – адзначаецца ў дакуменце.

HRW таксама згадала абвінаваўчы прысуд па справе пра ухіленне ад выплаты падаткаў па справе прафзвязу РЭП. Кіраўнік арганізацыі Генадзь Фядыніч і бухгалтар Ігар Комлік атрымалі чатыры гады абмежавання волі з забаронай на пяць гадоў займаць кіруючыя пасады.

Аб’ектыў
Безабаронныя перад хатнім гвалтам
2019.01.12 20:49

СК, belsat.eu, паводле TUT.BY

Стужка навінаў