«Сітуацыя няпростая». Вераніка Цапкала з’ехала з Беларусі


Галасаваць яна будзе ў Маскве.

Прадстаўніца аб’яднанага штабу кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай Вераніка Цапкала пакінула Беларусь, паведаміла TUT.by прэс-служба штабу.

«Мы паважаем рашэнне Веранікі. Сітуацыя няпростая. Мы лічым, кожны мае права ацэньваць рызыкі для сябе самастойна», – заявілі ў штабе.

Галасаваць на выбарах Цапкала будзе ў Маскве.

У ліпені Беларусь з дзецьмі пакінуў муж Веранікі Валерый Цапкала, які быў адным з прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.

Супраць Валерыя Цапкала турэцкі бізнесмен Седат Ігдэджы падаў пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Паводле яго, палітык падчас стрыму несправядліва назваў яго ашуканцам і падманшчыкам. Цапкала, у сваю чаргу, прасіў прыцягнуць да крымінальнай адказнасці бізнесоўца за ілжэсведчанне.

Ігдэджы таксама заяўляў, што ў яго «ёсць усе дакументы» і на Вераніку Цапкала.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў