Пра гэта 29 траўня паведамляе МЗС Абхазіі і МЗС Паўднёвай Асеціі.
Абедзве закаўказскія рэспублікі лічацца часткова прызнанымі. Акрамя Сірыі іх прызнала Расея, Нікарагуа, Венесуэла, а таксама мікрадзяржавы Вануату, Тувалу і Рэспубліка Науру. Праўда, пазней Вануату адмовілася ад свайго рашэння.
У 2012 годзе міністр замежных справаў Аўстраліі Кевін Рад падчас сустрэчы з Сяргеем Лаўровым (кіраўнік расейскага МЗС) выказаў занепакоенасць тым, што Расея аказвае фінансавую дапамогу астраўным дзяржавам Вануату, Науру і Тувалу, якія прызналі незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі «у абмен на дыпламатычную падтрымку яе [Расеі. – Заўв. Belsat.eu] ініцыятываў».
Нагадаем, што Вярхоўны Савет Паўднёвай Асеціі абвясціў незалежнасць 29 траўня 1992 года падчас узброенага канфлікту з Грузіяй. Да расейска-грузінскай вайны ў 2008 годзе Абхазію (тксама ваявала з Грузіяй у 1992-1993 годзе) і Асецію не прызнала ніводная краіна ў свеце.
Беларусь не прызнае Абхазію і Паўднёвую Асецію. Грузія лічыць гэтыя тэрыторыі акупаванымі.
ЮВ, belsat.eu