Сіноптыкі прагназуюць снежнае і марознае надвор'е ў бліжэйшыя два дні


24 снежня мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад -1 да – 8 градусаў, пры праясненнях магчыма нават да 10 градусаў марозу, максімальная тэмпература днём па краіне ад 0 да 7 градусаў са знакам мінус.

У панядзелак па большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні, умераны.

25 снежня па большай частцы Беларусі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні, умераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 – 9, пры праясненнях да -11, максімальная – днём ад 0 да – 7.

Hавiны
Менск – адная з самых снежных сталіцаў свету. А што нам чакаць сёлета на Каляды?
2018.12.22 12:36

 

СК, belsat.eu

Стужка навінаў