Сі Цзіньпін: Распаўсюд каронавірусу паскараецца, сітуацыя цяжкая

Кіраўнік КНР Сі Цзіньпін заявіў, што хуткасць распаўсюду новага каронавірусу, які выклікаў выбух пнеўманіі, паскараецца. Сітуацыю на сёння ён ацэньвае як цяжкую.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на кітайскае тэлебачанне.

«Мы няўхільна ўзмацняем барацьбу з хваробамі і іх прафілактыку. Аднак проста цяпер мы сутыкнуліся з надзвычай сур’ёзным крызісам грамадскай аховы здароўя», – дадаў намеснік кіраўніка дэпартаменту па пытаннях грамадскай бяспекі Ху Цынхай.

Па стане на 26 студзеня ў Кітаі ад каронавірусу загінулі 56 чалавек, больш за 2 тысячы інфікаваныя.

За межамі Кітая хворыя на новы тып вірусу выяўлены ў 9 краіна. У Расеі і Беларусі выпадкаў інфікавання не зафіксавана.

Не працуе транспарт, зачыненыя крамы, на вуліцах – БТРы. Што медыі пішуць пра сітуацыю ў Кітаі

КА belsat.eu

Глядзі таксама