Земфіра, Рыта Дакота, Анжаліка Агурбаш ды іншыя зоркі выказаліся пра сітуацыю ў нашай краіне.
Земфіра ў сваім акаўнце ў Інстаграме размясціла відэа са свайго канцэрту ў Менску і напісала «Час спальваць масты. Час шукаць адказ і мяняць згарэлыя лямпачкі».
https://www.instagram.com/p/CDtTYk6o_O1/
Спявачка Рыта Дакота (2,5 млн падпісчыкаў у Інстаграме), якая знаходзіцца за мяжою, піша, што з яе сваякамі ўсё добра, але ў бягучай сітуацыі яна «вые ад бездапаможнасці і несправядлівасці».
«Я хачу звярнуцца да супрацоўнікаў беларускай міліцыі, да сілавікоў, амапаўцаў, кіроўцаў аўтазакаў. Магчыма, мяне чытаюць нечыя дачкі, дзяўчаты, сёстры, жонкі.
Апамятайцеся! Што вы творыце, звяр’ё? Пераязджаць аўтазакамі да смерці, шпурляць гранаты ў людзей, збіваць дубінкамі па галаве мірных бяззбройных пратэстоўцаў, пакідаючы на ўсё жыццё калекамі! […] Гэта сорамна тое, што вы робіце!»
https://www.instagram.com/p/CDtKYQWgNio/?igshid=1kk5fg2v6mfe
Словы падтрымкі напісаў комік Даніла Папярэчны.
А беларускі комік Ваня Усовіч інфармуе ў сваім Інсаграм замежнікаў.
Лёва з групы «Бі-2» проста апублікаваў бел-чырвона-белы сцяг.
https://www.instagram.com/p/CDrtlXunZID/?igshid=1cj8erzbm4v8r
У акаўнце групы «Мумій тролль» – пост з цытатай з іх знакамітай песні.
https://www.instagram.com/p/CDss5ABI-iC/?igshid=pcurjmiffz1q
Ураджэнка Валожына Дыяна Арбеніна запосціла фота з афіцыйным сцягам і напісала «Жыве, Беларусь».
https://www.instagram.com/p/CDs8V_zoVvq/?igshid=use18pjseahx
Тое ж самае напісала Анжаліка Агурбаш, але яна запосціла бел-чырвона-белы сцяг і Пагоню.
https://www.instagram.com/p/CDrk88UgrLO/?igshid=1pk1v006cmq5c
МВ/ТП, Белсат