Што чакае Беларусь? «Менскі форум» пачаў сваю працу


У ім бяруць удзел Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і міністр замежных спраў ФРГ Гайка Маас.

Сёлетні «Менскі форум» прысвечаны перспектывам Беларусі ў гэты няпросты год. Эксперты з розных галінаў: ад міжнароднай палітыкі да рэгіянальнага актывізму, 2-3 снежня будуць абмяркоўваць будучыню нашай краіны.

Адкрылі форум Святлана Ціханоўская, міністр замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас і міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў.

Асноўную частку форуму будуць складаць панэльныя дыскусіі. Цягам двух дзён адмыслоўцы будуць абмяркоўваць, якія шляхі выхаду з палітычнага крызісу чакаюць Беларусь, як наладзіць стасункі з суседзямі. Закрануць тэму эканомікі, грамадскай актыўнасці і, канешне, перспектывы для Беларусі.

Сёлета форум адбываецца ў анлайн-фармаце.

«Белсат» у гэтым годзе ўдзельнічае ў форуме ў якасці інфармацыйнага партнёра.

КТ, belsat.eu

Стужка навінаў