24 красавіка а 10:30 Аляксандр Лукашэнка звернецца з традыцыйным пасланнем да народу і Нацыянальнага сходу. А калі б народ мог звярнуцца з пасланнем да Лукашэнкі?
Напярэдадні выступу карэспандэнты belsat.eu запыталі ў людзей на вуліцах Менску, што б тыя пры нагодзе сказалі кіраўніку краіны. Некаторыя рэспандэнты не хацелі выказваць свае прэтэнзіі да ўлады на камеру, іншыя казалі, не саромеючыся. Адказы атрымалі яскравымі.
Пасланне народа на Лукашэнкі – ў нашай апытанке.