Што адбываецца ў краіне 2 лістапада. Галоўныя падзеі 86-га дня пратэстаў


Да страйку далучаюцца новыя працаўнікі, але тых, хто страйкуе, масава звальняюць, смелыя настаўнікі пратэстуюць супраць гвалту, студэнцкія акцыі не спыняюцца. «Белсат» сочыць за падзеямі.

21:00. Аператару, які супрацоўнічае з «Белсатам», Змітру Солтану далі 13 содняў. 10 за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і яшчэ трое за супраціў.

Адвакат па адміністрацыйнай справе сказаў, што Зміцер збіты. Міліцыянты не аддалі яго «хуткай», бо сказалі, што мусяць спачатку разгледзіць ягоную адміністрацыйную справу.

Апроч гематомаў пад пытаннем разрыў сухажылля левага пляча і вывіх правай рукі. Невядома ці адвезлі яго хаця б увечары на рэнтген.

Магчыма, нашаму калезе далі содні, каб ён не зняў пабоі.

17:00 Яшчэ адзін азотавец далучыўся да стачкі і запісаў відэазварот, дзе тлумачыць, што далей проста сядзець і працаваць – нельга. Паглядзіце, якая кранальная прамова.

16:55 На волю выйшаў шахцёр Юрый Корзун. Ён правёў у турме 30 дзён. У верасні ён распачаў адзіночны пікет у адной з шахтаў «Беларуськалія» і прыкаваў сябе кайданкамі.

16:45. Сумная навіна. Памёр выбітны беларускі эканаміст, старшыня шматлікіх бізнес-звязкаў Уладзімір Карагін. Яму было 68 год. «Белсат» выражае свае спачуванні родным і і блізкім.

15:58. У Беларусі выявілі 989 новых выпадкаў COVID-19. Афіцыйна прызналі чатыры смерці. Беражыце сябе і блізкіх! А вось тут чытайце, якія жахлівыя звесткі пра захворванні на каронавірус прыходзяць з Бабруйску.

15:50. Вядомую смелымі выступамі выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну асудзілі на 14 содняў. Яна адмовілася ад адвакату і дачы паказанняў, ейны тэлефон арыштаваны.

15:35. Да пенсіянераў далучыліся медыкі. Больш пра сённяшні марш чытайце і глядзіце тут.

Марш пенсіянераў у Менску. 2 лістапада.
Фота: ТК / Belsat.eu

15:25. Адразу 231 чалавек прызнаныя падазронымі па крымінальнай справе наконт масавых закалотаў (арт. 342 КК РБ). Яны нібыта 1 лістапада не падпарадкоўваліся прадстаўнікам улады, шкодзілі гарадскую інфраструктуру і аўтамабіль сілавікоў. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

15:15. Галава калоны ўжо ля Дома прафсаюзаў.

Марш пенсіянераў у Менску. 2 лістапада.
Фота: ТК / Belsat.eu
Марш пенсіянераў у Менску. 2 лістапада.
Фота: ТК / Belsat.eu
Фото: t.me/bnk
Марш пенсіянераў у Менску. 2 лістапада.
Фота: ТК / Belsat.eu
Марш пенсіянераў у Менску. 2 лістапада.
Фота: ТК / Belsat.eu

15:05. У Баранавічах выйшаў на волю журналіст «Белсату» Алесь Любянчук, які быў асуджаны на 15 содняў.



14:50. Яшчэ два супрацоўнікі «Беларуськалія» далучыліся да стачкі – электраслесары Сяргей Барадзін і Аляксей Карлюк. На «Горадня Азот» да стачкі далучыўся Уладзімір Жураўка.

14:45. У гэты панядзелак марш надзвычай шматлюдны. Відавочна, гэта адказ грамадства на гвалт з боку сілавікоў.



14:30. Затрыманыя 1 лістапада падчас працы на Маршы супраць тэрору журналісты Зміцер Солтан (Буянаў), Зміцер Краўчук і Арцём Багаслаўскі, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат», прызнаныя падазраванымі ў межах крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі паводле арт. 342 КК.

Гэта ўзмацненне ціску на свабоду слова. Спачатку журналістаў штрафавалі, потым сталі даваць содні. Цяпер – пагроза крымінальнай адказнасцю.

14:20. У Менску распачаўся традыцыйны Марш пенсіянераў. Людзі сталага веку выйшлі на акцыю пратэсту.





13:30. Беларускі рубель працягвае абясцэньвацца. Сёння долар падаражэў на 0,86% да 2,6579 рубля, еўра – на 0,53% да 3,094 рубля. Расейскі рубель патаннеў на 0,91% да 3,2988 беларускага рубля за 100 расейскіх. Імаверная прычына гэтага – падзенне цэн на нафту.

13:10. Студэнцкія акцыі ў краіне не спыняюцца. Студэнты – ля БДУ.



Навучэнцы МДЛУ збіраюць подпісы ў падтрымку звольненых выкладчыкаў.



Вольга Чамаданава працягвае здзіўляць. Яна распавяла, навошта зладзілі сафары на пратэстоўцаў у полі каля Курапатаў. «Каб агрэсіўна настроеныя малойчыкі не зліліся з натоўпам, не сталі адтуль здзяйсняць правакацыі было прынята рашэнне іх «адрэзаць». У затрыманых пры сабе знаходзіліся газавыя балончыкі, камяні, незарэгістраваная атрыбутыка», – патлумачыла прэс-сакратар МУС.

12:45. Фатограф «Новага часу» Дзмітрый Дзмітрыеў, які здымаў Марш 1 лістапада, прысуджаны да 10 сутак арышту. Суддзя – Наталля Дзядкова. Дзмітрыева за апошні месяц затрымлівалі падчас працы ўжо тры разы.

За кратамі ў Беларусі знаходзяцца 11 журналістаў.

12:30. Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава настойвае, што выбухоўку на Лагойскім тракце 1 лістапада ўжылі пратэстоўцы. Хоць відэа сведчыць пра адваротнае. Побач з сілавікамі стаяла група людзей, якіх нават не спрабавалі затрымаць.



Яшчэ двое працаўнікоў «Беларуськалія» – Вячаслаў Бародзіч і Павел Паўлаў – далучыліся да стачкі. Неверагодныя беларусы.



12:00. Сёння раніцай перад прахадной Мазырскага НПЗ сабраліся 20 чалавек. Міліцыянты ўсіх загналі ў будынак. Сёння ж пройдуць суды над супрацоўнікамі, якія пратэставалі 30 кастрычніка каля прахадной заводу: эканамістам аддзелу сацыяльнага развіцця Мікалаем Жлобам і тэхнікам уліку цэху 12 Таццянай Казловіч.



З Менскага электратэхнічнага заводу звольнілі 25 страйкоўцаў, паведамляе «БелаПАН». Зваршчыкі цэха №16 і цэха №6 (за выключэннем аднаго чалавека) з мінулага панядзелка не працуюць. У 16-м цэху да іх далучыліся яшчэ і аператары афарбоўкі.



Да стачкі далучыліся Дзмітрый Каленік, машыніст Менскага аддзялення Беларускай чыгункі, і Валянцін Скарбіч, супрацоўнік «Беларуськалія». Валянціну да пенсіі засталося 1,5 года, стаж – 33 гады.



Яшчэ адзін смелы чалавек – Алег Шанюк, металург са стажам 31 год з Беларускага металургічнага заводу. Ён патрабуе спыніць здзекі з беларускага народу і выпусціць усіх палітвязняў.



На «Беларуськаліі» да стачкі далучыўся машыніст Андрэй Федаровіч.



Адкрытая заява настаўнікаў сельскай школы аграгарадка Добрая (Горацкі раён Магілёўскай вобласці) наконт сітуацыі ў Беларусі.

Hавiны
85-ы дзень пратэстаў. Паляванне на ўдзельнікаў Маршу супраць тэрору
2020.11.01 22:22

АА, Belsat.eu

Стужка навінаў