Школы ў Еўропе пачынаюць выходзіць з каранціну, але настаўнікі і бацькі пратэстуюць

Фота: AJENG DINAR ULFIANA / Reuters / Forum

У краінах Еўразвязу, дзе пік эпідэміі каронавірусу практычна прайшоў, улады пачынаюць агучваць планы ў справе вяртання дзяцей за школьныя парты. Але такія захады крытыкуюць настаўнікі і бацькі, піша mel.fm.

З 15 сакавіка школьнікі ў Даніі прыйшлі ў навучальныя ўстановы. Тут дзейнічаюць строгія захады засцярогі – дыстанцыя ў два метра паміж партамі, стварэнне малых групаў для дзяцей. Але з рашэннем уладаў пагадзіліся не ўсе бацькі.

У Нарвегіі навучальныя ўстановы пачалі працаваць з 20 красавіка. З панядзелку тут адчынілі дзіцячыя садкі. Але такую захаду падтрымалі не ўсе бацькі. 24 % не гатовыя адпраўляць дзяцей у дашкольныя ўстановы. Яшчэ 13 % бацькоў лічаць, што яны не перакананыя ў правільнасці такога кроку.

З 4 траўня вярнуцца ў школы Нямеччыны тыя, хто сёлета будзе здаваць экзамены на атэстат аб сярэдняй адукацыі (Abitur), а таксама вучні старэйшай ступені пачатковай школы. Раней улады краіны заявілі, што выпускныя экзамены не будуць адкладзеныя або скасаваныя. Але адзінага меркавання ў прадстаўнікоў нямецкіх зямель не было.

Французскія школы зачыненыя з 16 сакавіка. Верагодна, што з 11 траўня паэтапна ў краіне распачнуць працаваць дзіцячыя сады і школы.

Улады Швейцарыі заявілі, што разглядаюць адкрыццё школ з 11 траўня. Першымі адкрыюць дзіцячыя сады і пачатковыя школы, а сярэднія і прафесійныя школы, а таксама ўніверсітэты вернуцца да працы з 8 чэрвеня.

У Іспаніі, дзе найбольшая колькасць інфікаваных сярод еўрапейскіх краінаў, адкрыццё школ пакуль не плануюць.

«Прыйшлі 25 %». Бацькі павялі дзяцей у школы, не зважаючы на пандэмію каронавіруса?

СК belsat.eu

Hавiны