Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэту Беларусі працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб трагедыі ў сярэдняй школе № 2 гораду Стоўбцы.
Падчас расследавання крымінальнай справы следчымі праведзены агляды месца здарэння, дапытаныя сведкі, вывучаныя і далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы запісы камер відэаназірання.
Згодна з заключэннем комплекснай стацыянарнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, праведзенай ГКСЭ ў дачыненні да падлетка, ён усведамляў злачынны характар сваіх дзеянняў і мог кіраваць імі.
Следчымі высунута абвінавачванне школьніку ў здзяйсненні наступных злачынстваў:
Сваю віну ён прызнаў часткова. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Трагедыя адбылася 11 лютага сёлета. 15-гадовы падлетак ударыў нажом 50-гадовую настаўніцу і 17-гадовага вучня, якія памерлі на месцы здарэння. Акрамя таго, хлопец нанёс удары нажом двум аднакласнікам, якія былі шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Цяпер школьнікі выпісаныя з больніцы, іх жыццю нічога не пагражае.
СК belsat.eu