Шэйман адсправаздачыўся перад Лукашэнкам


Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка справаў Беларусі Віктара Шэймана. Адной з галоўных тэмаў сустрэчы стала развіццё супрацы Беларусі з краінамі Афрыкі.

«Мы дамаўляліся, што вы пабудзеце ў шэрагу краін, з якімі мы спрабуем супрацу і ў нас завязаліся добрыя стасункі. Каб разумець (тут хаваць няма чаго), на якія дзяржавы ў Афрыцы нам абапірацца для будавання стасункаў на далёкай дузе. Вы больш чым хтосьці гэтым займаліся. Што вы можаце прапанаваць у сувязі з гэтым, на каго будзем абапірацца, з кім будзем супрацоўнічаць? » – задаў пытанне Лукашэнка.

Другі шэраг пытанняў датычыўся працы ўпраўлення справамі кіраўніка краіны, падпарадкаваных прадпрыемстваў і арганізацыяў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта велізарная структура, якая ўключае ў сябе самыя розныя напрамкі дзейнасці – ад народных мастацкіх промыслаў да сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і нацыянальных паркаў.

Аб’ектыў
Сын Шэймана і фірмы-«пракладкі»: расследаванне «Белсату»
2018.05.21 22:05

«Калі ёсць праблемы, іх трэба цяпер абазначыць і вырашыць на працягу года», – сказаў кіраўнік краіны.

У сувязі з гэтым ён нагадаў, што наступныя два гады будуць іспытам для ўсёй вертыкалі.

«Экзамены здаем усе, у тым ліку і вы», – падкрэсліў беларускі кіраўнік.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў