Севярынца будуць судзіць за «сустрэчу свабодных людзей»


Прамаўляе Павел Севярынец. Фота belsat.eu

На сустаршыню БХД Паўла Севярынца міліцыя склала пратакол за акцыю, якая адбылася ў апошні дзень датэрміновага галасавання.

Як паведаміў Севярынец у сваім Facebook, гэты пратакол быў складзены ў Цэнтральным РУУС Менску паводле арт. 23.34 КоАП (парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў). На думку палітыка, суд можа пакараць яго штрафам або адміністратыўным арыштам.

Дата суду пакуль невядомая.

Нагадаем, акцыя «Сустрэча свабодных людзей» адбылася 16 лістапада. Напярэдадні асноўнага дня выбараў у Палату прадстаўнікоў каля 100 чалавек прайшлі ад Плошчы Свабоды да будынку ЦВК на Плошчы Незалежнасці. Некаторыя кандыдаты спалілі там свае пасведчанні. Затрыманняў падчас самой акцыі не было, аднак людзі ў цывільным напалі на ўдзельнікаў шэсця, атакаваўшы таксама здымачную групу «Радыё Свабода».

Менск мітынгуе. «Еўрапейская Беларусь» каля ЦВК, «Моладзевы блок» на Зыбіцкай

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары