Серыял «Чарнобыль» атрымаў «Залаты глобус»

Міні-серыял «Чарнобыль» ад HBO узнагароджаны прэміяй «Залаты глобус» – другая па значнасці кінапрэмія пасля «Оскара».

Цырымонія ўручэння ўзнагароды прайшла ў Лос-Анджэлесе. Канкурэнтамі «Чарнобыля» у катэгорыі серыялаў былі: «Catch-22», «Fosse/Verdon», «The Loudest Voice» і «Unbelievable».

Пераможца і намінанты ў катэгорыі тэлесерыялаў. Крыніца: goldenglobes.com

Летась «Чарнобыль» атрымаў тры ўзнагароды «Emmy» і стаў самым папулярным тэлесерыялам паводле версіі IMDb.

Лепшым фільмам журы прызнала «Once Upon a Time in… Hollywood» Квенціна Таранціна.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны