Пра актывізацыю ісламісцкіх баевікоў ва Украіне паведаміў старшыня Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак падчас выніковай калегіі спецслужбы.
Паводле ягоных слоў, ва Украіне пачаліся актыўныя захады па недапушчэнні распаўсюджвання ў краіне дзейнасці міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».
«На жаль, у апошні час мы назіраем некаторую актыўнасць гэтай структуры ў нашай краіне», – заявіў Васіль Грыцак.
Раней «Ісламская дзяржава» апублікавала відэа, у якім сярод 60 краін-ворагаў называлася таксама Украіна. Ісламісты пагражалі помстаю і Расеі.
МЯ, паводле unian.net