САЗ занепакоеная зрывам планавых кампаніяў вакцынацыі


Праз пандэмію каронавірусу ў свеце 80 мільёнаў немаўлят могуць застацца без жыццёва неабходных прышчэпак. ААН заклікае знайсці магчымасць правесці вакцынацыю нават ва ўмовах пандэміі ад такіх небяспечных хваробаў як дыфтэрыя, адзёр, менінгіт і тыф.

Праз абмежаванні на перамяшчэнне, якія ўвялі ўлады краіны, бацькі не заўсёды могуць своечасова адвесці дзіця да лекара. Акрамя таго, праз зачыненыя межы, адмену авіярэйсаў, па ўсім свеце ўзнікаюць складанасці з дастаўкай вакцынаў.

«Мы не павінны дапусціць, каб у выніку барацьбы з адной хваробай мы перакрэслілі нашы дасягненні ў барацьбе з іншымі захворваннямі. У нас ёсць эфектыўныя вакцыны супраць адзёру, поліяміэліту і халеры. Пры тым, што ў існых абставінах магчыма і неабходна зрабіць перапынак у імунізацыі, гэтыя кампаніі неабходна аднавіць як мага хутчэй. Інакш замест адной смяротнай успышкі мы атрымаем іншую», – заявіла выканаўчы дырэктар ЮНІСЭФ Генрыета Фор.

З пачатку сакавіка кампаніі вакцынацыі скарацілі або прыпынілі ў больш чым 60 краінах свету. Асабліва пацярпелі кампаніі імунізацыі супраць адру і поліяміэліту.

«Імунізацыя – гэта адно з галоўных магутных сродкаў прафілактыкі ў гісторыі чалавецтва. Прыпыненне праграмаў імунізацыі праз пандэмію COVID-19 пагражае перакрэсліць дзесяцігоддзі паспяховай барацьбы з захворваннямі, якія можна перадухіліць з дапамогай вакцыны, такімі як адзёр», – нагадаў Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Гебрэесус.

У канцы сакавіка САЗ рэкамендавала краінам часова прыпыніць прафілактычныя кампаніі праз каронавірус.

Hавiны
UNICEF збірае $ 1,5 млн на дапамогу беларускім медыкам
2020.05.01 15:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў