Першы чыгуначны састаў з нафтай ад нацыянальнай нафтавай кампаніі Саудаўскай Аравіі Saudi Aramco прыбывае сёння на НПЗ «Нафтан», паведамляе БелТА.
Як паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіму», састаў уключае 60 цыстэрнаў агульным аб’ёмам 3600 тонаў.
Як паведамлялася раней, танкер даставіў у порт Клайпеды 87 тысяч нафты для Беларусі. У далейшым магчымасць паставак нафты ад Saudi Aramco будзе залежаць ад сітуацыі на рынку, адзначалі ў канцэрне.
Ужо вядома, што на пачатку чэрвеня ў порт Клайпеды павінен прыйсці танкер з 80 тысячамі амерыканскай нафтай гатунку Bakken.
КА belsat.eu