Беларусь у траўні скароціць імпарт расейскай нафты


Беларускія НПЗ у траўні знізяць імпарт нафты з Расеі да 1,13 млн тон з 1,56 млн тонаў у красавіку. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на прэс-сакратара канцэрна «Белнафтахім» Аляксандра Цішчанку.

Паводле прадстаўніка «Белнафтахіму», у красавіку, як і планавалася, Беларусь атрымала каля 2 мільёнаў тонаў нафты. З іх 1,56 млн тонаў – гэта расейскія пастаўкі па трубе і чыгуначным транспартам.

«Астатні абʼём – танкерныя пастаўкі і ўласная здабыча. На травень планы паставак з Расеі пацверджаны на ўзроўні 1,13 млн тон», – сказаў Цішчанка.

Прычыны зніжэння абʼёмаў паставак расейскай нафты ў траўні прадстаўнік канцэрну не патлумачыў.

Раней міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак заявіў, што Беларусь на травень запрасіла ў Расеі толькі 1,13 мільёна тонаў нафты, хаця расейскі бок гатовы паставіць 2 мільёна.

Нагадаем, беларускі бок планаваў закупіць у 2020 годзе 24 мільёна тонаў расейскай нафты – у сярэднім 2 мільёна ў месяц. Аднак у канцы 2019 года Менск не змог заключыць нафтавыя кантракты з асноўнымі расейскімі кампаніямі-пастаўшчыкамі. У выніку ў першым квартале 2020 года імпарт расейскай нафты ў Беларусь знізіўся на 77% і склаў толькі 1,04 мільёна тонаў. Дамовіцца з асноўнымі кампаніямі-пастаўшчыкамі атрымалася толькі ў красавіку.

Hавiны
Беларусь разлічвае атрымаць у красавіку расейскую нафту па цане $ 4 за барэль
2020.04.02 11:06

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў