Саладуха атрымаў медаль з нагоды 100-гадовага юбілею міліцыі


Аляксандр Саладуха і генерал-маёр міліцыі Аляксандр Барсукоў.
Фота: mvd.gov.by

«За шматгадовую плённую супрацу медалі «100 год міліцыі Беларусі» і падзякі Міністра ўнутраных справаў удастоены 16 вядомых тэлевядоўцаў, выканаўцаў і салістаў папулярных музычных калектываў, у тым ліку ведамасных, а таксама прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, культарганізатары», паведамляе сайт МУС Беларусі.

«Вельмі прыемна атрымаць такую ганаровую ўзнагароду, – прызнаўся заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Саладуха. – Уручэнне яе расцэньваю як знак павагі. Гэта сапраўды шмат што для мяне значыць. Некалькі гадоў запар удзельнічаю ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да ўсіх важным датаў, якія звязаныя з міліцыяй».

Акрамя Аляксандра Саладухі медаль уручылі тэлевядоўцы Люцыі Герашчанка (раней Люся Лушчык) і вядомай поп-спявачцы Іне Афанасьевай.

Уручэнне медалёў прайшло ў менскім музеі МУС Беларусі.



ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў