САЗ паведаміла пра першую смерць пацыента ад каронавірусу за межамі Кітая


Сусветная арганізацыя здароўя паведаміла пра смерць першага інфікаванага каронавірусам за межамі Кітая. На Філіпінах памёр 44-гадовы кітаец з гораду Ўу-Хань.

Жыхар граду Ўу-Хань заразіўся небяспечным вірусам яшчэ да прыбыцця на Філіпіны. Ён прыбыў у краіну з жанчынай, у якой нядаўна таксама былі выяўленыя прыкметы інфекцыі. Але цяпер жанчына ідзе на папраўку. Раней Філіпіны заявілі пра намер забараніць уезд у краіну замежнікам з тэрыторыі Кітаю.

У КНР, паводле ўладаў ад лёгачнай хваробы, выкліканай каронавірусам, памерлі 304 чалавек. Усяго ў Кітаі прыкметы заражэння выяўленыя ў 14 300 пацыентаў.

Hавiны
З Кітайскага Ўу-Ханю эвакуявалі беларусаў
2020.02.02 08:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў