Беларускія памежнікі затрымалі на памежным пераходзе Новая Гута аўтамабіль, у якім знаходзіліся старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сябра Сойму Партыі БНФ Ігар Лялькоў і два актывісты руху салідарнасці «Разам». Палітыкі вярталіся з канферэнцыі «Гібрыдная вайна РФ супраць Беларусі» ў Кіеве, паведамляе «Радыё Свабода».
«Сёння мы яшчэ былі запрошаныя ўкраінскім бокам на «Бандэраўскія чытанні». Украінскую мяжу мы перайшлі без пытанняў, а на беларускім баку ў нас знайшлі праграмкі гэтых мерапрыемстваў і не могуць разабрацца, што з намі зрабіць. Нават у прыбіральню вадзілі пад канвоем», – распавёў Рыгор Кастусёў.
Памежнікі затрымалі аўтамабіль з палітыкамі і трымаюць апазіцыянераў дзве гадзіны.
СК belsat.eu